Кожнае ваша наведванне — гэта цаглінка ў падмурак новага жыцця палаца!
Мы не просім ахвяраванні — мы запрашаем у госці, каб вы маглі не толькі дапамагчы,
але і атрымаць радасць ад знаёмства з гэтым чароўным месцам.
З пачатку XIX стагоддзя маёнтак належаў роду Умястоўскіх.
Мураваны палац узведзены ў 1863−1877 гадах у стылі неакласіцызму.
У палацы захаваліся асобныя фрагменты аўтэнтычнага аздаблення: мазаічная падлога, дубовыя панэлі, рэшткі мармуровых печаў
Сёння тут можна пабачыць шэраг гаспадарчых пабудоў: свіран, лядоўню, вінакурню, флігелі.
Пейзажны парк з сажалкай і ліпавай алеяй, пасаджанай у гонар вяселля гаспадароў.
Унікальная падлога ад Villeroy & Boch, якую мы беражліва захоўваем, памятае балі XIX стагоддзя. Запрашаем дакрануцца да яе.
1950-я-2005 гады: маёнтак выкарыстоўваўся ў адміністрацыйных мэтах. У розныя гады тут размяшчаліся ўпраўленне калгаса, клуб, пошта, бібліятэка, школа.
Раней тут існавала ўласная «Венецыя» — ландшафтны парк з сістэмай каналаў для прагулак на чоўнах.
XXI стагоддзе: палац часткова разбураны пасля пажару 2012 года. Сёння ён належыць прыватнай арганізацыі, якая сваімі сіламі імкнецца яго адрадзіць